Текст:Каток зь пеўнікам ды ліска

Материал из свободной русской энциклопедии «Традиция»
(перенаправлено с «Каток зь пеўнікам ды ліска»)
Перейти к навигации Перейти к поиску

Каток зь пеўнікам ды ліска



Автор:
Белорусская народная














Жылі-былі каток і пеўнік. Збудавалі яны хатку пры лесе. Кажа раз каток пеўніку: — Я пайду ў лес на ўловы, а ты зачыніся й нікога ня пускай у хатку. — І пайшоў. Ажно прыбягае ліска пад акенца ды просіць: — Пеўнік, пеўнік, адчыні! Памяла мне пазыч. Прыехалі госьці з Замосьця, няма чым печ вымесьці, пірагі пячы. А пеўнік на гэта: — Зводзіш ты мяне, зводзіш, — ты мяне абманеш. — Не адчыню я хаткі й табе нічога ня дам. — Ах, які-ж ты злосны! — кажа ліска. — А я не маню, каб я жыла. Ну, калі ня верыш, дык падай мне памяло праз аконца, галубок! Адчыніў пеўнік акенца і дае ёй памяло, а ліска не за памяло, а за яго ды наўцекі. Стаў пеўнік галасіць: Коціку-браціку, Мяне ліска схапіла, Зубамі крыльцы шчаміла, Ды нясе мяне ў цёмныя лясы, За высокія горы, У глыбокія норы! Ратуй мяне! Шкада стала коціку пеўніка. Ён, як мага ў пагоню пагнаўся. Лісіцу дагнаў, за валасы надраў, пеўніка адабраў. — Ну — кажа пеўніку: — глядзі-ж больш нікому не адчыняй хаткі. Бо цяпер пайду далей, за горы. І ў другі раз прыбягае ліска. — Пеўнік, пеўнік, адчыні! Пазыч мне лапату, прыехалі госьці з Замосьця, няма чым пірагі ў печ садзіць. — Не, — кажа пеўнік, — не адчыню, бо ты мяне зрадзіш. — Не, не, пеўнічку, далібо не абману. Дык пеўнік, як добры дурань, адчыніў дзьверы і дае лапату, а ліска за пеўнічка і ў ногі. Яшчэ мацней стаў крычаць пеўнік: Коціку-браціку, Мяне ліска схапіла, Зубамі крыльцы шчаміла, Ды нясе мяне ў цёмныя лясы, За высокія горы, У глыбокія норы! Ратуй мяне! Чуць толькі пачуў коцік пеўнікаў крык. Бегчы ды бегчы, бегчы ды бегчы — насілу дагнаў ліску зь пеўнікам. Калі-ж узлаваўся каток, як стаў лісіцу за патыліцу драць! Пусьціла лісіца пеўніка ды ходу. Прывёў коцік пеўніка дахаты. Назаўтра йзноў кажа яму: — Сяньня я пайду яшчэ далей. А ты-ж глядзі, не ашукайся. Бо калі йзноў паслухаеш ліскі, дык яна цябе зьесьць. Ліска пад акном пільнавала. Як толькі каток адыйшоўся, яна йзноў пад аконца прыбегла. — Пеўнік, пеўнік, адчыні! Ехалі баяры, рассыпалі проса, няма каму пазьбіраць! Ідзі памажы. — Хлусіш. Ты йзноў хочаш мяне ашукаць, — кажа пеўнік. А ліска хітра сьмяецца ды кажа: — А які-ж ты недаверлівы! Ды глянь-жа сам, калі ня верыш! А я пабягу хутчэй зьбіраць проса. — І сьхілілася за сьцяну. Выхінуўся пеўнік праз аконца, а ліска — хоп — за яго ды ў лес. Крычэў, крычэў пеўнік, але коцік яго ўжо не пачуў. Прыходзіць коцік дамоў, а ў хатцы нікога няма, і аконца адчынена. Здагадаўся коцік, што ліска такі схапіла пеўніка. Горка стала коціку. І пачаў ён у дарогу зьбірацца, пеўніка ратаваць. Надзеў боты-скараходы, да боку шаблю прычапіў, узяў з сабою скрыпачку й пайшоў. Ішоў ды ішоў, ішоў ды ішоў, сустракае зайчыка. — Зайчык, зайчык! Ці ня бачыў ты ліскі бягучы, пеўніка нясучы? — Бачыў, — кажа зайчык вось у тую нару пабегла. А тым часам у лісчынай хатцы ўжо ў печы паліцца, ў сагане вада грэецца, нож ляжыць навостраны пеўніка рэзаць. Сеў каток каля нары, на скрыпцы зайграў ды й запяяў: Дылі, дылі, скрыпачка, Залатыя струначкі! А ў норцы лісачка, А ў ліскі новы двор, Тры дачкі на выбор. Ліска перапыніла работу на кухні. Пасылае старэйшую дачку Чучалку: — Паглядзі, Чучалка, што там за паніч пад варотамі пяе? Выйшла Чучалка, а коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае: Дылі, дылі, скрыпачка, Залатыя струначкі! А ў норцы лісачка, А ў ліскі новы двор, Тры дачкі на выбор. Пасылае ліска сярэднюю дачку Пачучалку. — Схадзі, паглядзі, Пачучалка, чаму гэта Чучалка так забавілася, мабыць, дужа важныя панічы прыехалі? Выбегла Пачучалка, падскокваючы, за вароты. А коцік яе — хапець за карак, — ды ў торбу. А сам яшчэ гучней грае ды сьпявае: Дылі, дылі, скрыпачка, Залатыя струначкі! А ў норцы лісачка, А ў ліскі новы двор, Тры дачкі на выбор. Адна тая Чучалка харошая, Другая Пачучалка прыгожая А трэйцяя меншая, Мабыць прыгажэйшая. Ліска аж аблізнулася, так спадабалася ёй каткова песьня. — Ідзі й ты, — кажа да меншай дачкі. — Пэўна там знатныя панічы прыехалі. Выбегла й трэйцяя дачка. А коцік — хапець — за яе ды ў торбу. Тады ў хату лісчыну ўбег ды закрычэў: — Гэй, ты, старая лісіца! Дзе пеўніка падзела? — А мой-жа ты, сакалочак! А мой-жа ты каласочак! А я й повідам ня бачыла, а я й почутам ня чула! Але коцік яшчэ мацней крыкнуў: — Аддай пеўніка, бо як бач сваіх дачок аглядаць ня будзеш! — І замахнуўся шабляю. Спалохалася лісіца. Пеўніка аддала, а сабе дачок забрала. З тэй пары разумнейшы стаў пеўнік. І сталі яны з коцікам дружна жыць. А ліска й дагэтуль сватоў чакае. Ніхто яе дачок замуж не бярэ, бо дужа-ж яны хітрыя.

См. также[править | править код]